Беларуская Служба

Эксперты ЕАБР кажуць пра аднаўленне IT-галіны ў Беларусі

20.08.2024 18:18
.
.Gorodenkoff/Shutterstock

Пасля спаду ў 2022-2023 гадах за сем месяцаў гэтага года сектар «інфармацыя і сувязь» вырас на 0,2%, заяўляюць эксперты Еўразійскага банка развіцця ў штотыднёвым аглядзе.

Агулам эканоміка Беларусі паскараецца.

Пасля студзеня-чэрвеня, калі прырост ВУП складаў 5% год да года, паводле вынікаў за студзень-ліпень ВУП вырас на 5,5% у параўнанні з аналагічным перыядам міналага года.

Прыкметна павялічылася вытворчасць у сельскай гаспадарцы да 17% г/г у студзені-ліпені пасля 10,2% г/г у студзені-чэрвені.

Высокі тэмп росту захоўваецца ў апрацоўчай прамысловасці (7,5% г/г), будаўніцтве (9,5% г/г), гандлі (11,1%), транспартнай сферы (6,5% г/).

Разам з тым, паводле дадзеных Парку высокіх тэхналогій,  беларускі ІТ-экспарт абваліўся да мінімальнага ўзроўню за 5 гадоў.


вх