Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр краіны, паведамляе Тэлеграм-канал урада.
Згодна з пастановай пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з «недружалюбных краін», дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:
- поліэтылен высокага ціску
- шынная прадукцыя
- пліты osb
- фанера
- вырабы сталярныя і цяслярскія
- папера і вырабы санітарна-гігіенічныя
- папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя
- рыззё
- шкловалакно, у тым ліку шклавату
Пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:
- сумкі і валізкі
- шпалеры
- плітка керамічная
- санітарна-тэхнічныя вырабы
- халадзільнікі
- маразільнікі і іншае халадзільнае або маразільнае абсталяванне
- пральныя машыны
- падгузнікі і пялёнкі
Абмежавальныя меры — гэта адказ на прынятыя Еўрапейскім саюзам рашэнні аб пашырэнні з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу з 15 кастрычніка 2024 года.
вх