За апошнія суткі расіяне нязначна прасунуліся на некалькіх участках фронту ў Данбасе. Яны таксама працягваюць контратакі ў занятай украінцамі Курскай вобласці.
Паводле звестак аналітычнага сайта Deep State, расіяне перасунулі свае пазіцыі больш чым на кіламетр у напрамку ўскраін стратэгічна важнага Пакроўска. Актывізаваліся таксама расійскія атакі прыкладна ў 20 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада - у бок Курахавэ. Там за мінулы дзень вораг прасунуўся на некалькі кіламетраў і зраўняў лінію фронту.
Таксама працягваюцца баі ў Курскай вобласці Расіі. Паводле амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, расіяне шляхам контрудару маглі заняць там некалькі невялікіх гарадкоў, але дакладныя маштабы расійскай аперацыі невядомыя. На думку экспертаў, гэта можа быць спроба адбіць занятую ўкраінцамі тэрыторыю.
У сваю чаргу ў выніку расійскай aтакі на горад Канатоп у Сумскай вобласці былі параненыя 13 чалавек, у тым ліку двое цяжка. Расіяне знішчылі энергетычную інфраструктуру горада. Былі пашкоджаныя будынкі медыцынскіх устаноў і школ. У выніку разбурэнняў рух трамваяў у горадзе быў абмежаваны.
Службы працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння, у асноўным у мясцовай бальніцы.
IAR/аз