Ліцэнзаванне ўвялі, бо, як сцвярджаецца, ад людзей, чые сваякі былі ў гэтых прыватных установах, паступала шмат скаргаў.
«Праблемы ў арганізацыі харчавання — сваякі звярталіся з пытаннямі, што пражываючых даводзілі да стану знясілення, былі выпадкі калі выяўлялі каросту, не ў аднаго чалавека, а масава», — пракаментавала Наталля Каравая, начальніца ўпраўлення арганізацыі сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства па працы і сацыяльнай абароне, якую цытуе «Наша Ніва».
Сярод частых парушэнняў — адсутнасць пажарнай сігналізацыі, эвакуацыйных выхадаў, праблемы з планіроўкамі.
«Наша Ніва» раней пісала, што ў некаторых дамах састарэлых новыя патрабаванні называлі невыканальнымі. Рэч у тым, што большасць дамоў састарэлых абсталяваныя ў звычайных жылых дамах, якія ніхто не праектаваў з захаваннем стандартаў бальніц.
Людзі расказвалі выданню, як ім тэрмінова давялося шукаць, куды перавесці сваіх сваякоў — альтэрнатыў было вобмель. Гэту праблемы прызнала і прапаганда.
«Я цяпер проста бачу, што ёсць праблема з прыстройкай людзей. Іх велізарная колькасць людзей. Па 20 званкоў у дзень», — адзначыла адміністратарка Дома міласэрнасці Кацярына Казлова.
эж