Андрэй — палітолаг, спецыяліст па праблемах бяспекі. Кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog; член Рады арганізацыі «Правы альянс» (2010-2011). Быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў Маскве.
Пазней канал АНТ выпусціў фільм, у якім распавялі, што абвінавачваюць Паротнікава у тым, што ён веў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.
Цяпер палітвязня абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356); «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады» (ч. 1 арт. 357); «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4); «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1); «перашкода здзяйсненню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191).
Судовы працэс распачнецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка.
Крыніца: ПЦ «Вясна»