Агенты пад выглядам бізнесменаў з Беларусі наведвалі курсы польскай мовы, якія праходзілі паверхам ніжэй офісу Паўла Латушкі.
У эфіры Польскага радыё былы амбасадар Беларусі патлумачыў, што мэта гэтай дзейнасці — пранікненне і атрыманне інфармацыі пра справы апазіцыі:
— Іх мэтаю быў таксама кантроль за дзейнасцю маёй каманды, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Аб'яднанага пераходнага кабінету пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай, бо з'яўляюся намеснікам. Зразумела, іх мэта — гэта справы інстытуцый дэмакратычных сіл Беларусі, якія знаходзяцца ў выгнанні. Бо мы маем і пераходны кабінет як выканаўчы орган, і Каардынацыйную раду, у якую мы выйгралі выбары.
Зразумела, гэта толькі два прыклады, якія сталі вядомымі, таму што такіх прыкладаў можа быць значна больш, дадаў былы амбасадар Беларусі ў Польшчы.
Нагадаем, стала вядома, што супрацоўнікі спецслужбаў Беларусі пад выглядам уцекачоў прыехалі ў Польшчу з мэтаю ўкараніцца ў шэрагі прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў выгнанні. Журналісты-расследавальнікі выявілі, што агенты пранікаюць у беларускую дэмакратычную апазіцыю, заваяваўшы давер сярод бежанцаў.
IAR/вх