Беларуская Служба

Лукашэнка даў прытулак польскаму перабежчыку і экс-суддзі Томашу Шмыту

22.11.2024 16:48
Рэжымныя СМІ тлумачаць, што прытулак юрысту далі таму, што ў Польшчы ён нібыта праследуецца па палітычных матывах.
   -    .  2024
Томаш Шмыт падчас прэс-канферэнцыі пасля выезду ў Беларусь. Май 2024 года Крыніца: x/@SebastianPiton

Польскаму экс-суддзі Томашу Шмыту, які ўцёк са сваёй краіны, у Беларусі прадастаўлены прытулак. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Рэжымныя СМІ тлумачаць, што прытулак юрысту далі таму, што ў Польшчы ён нібыта праследуецца па палітычных матывах.

Томаш Шмыт, будучы суддзёй Варшаўскага ваяводскага адміністратыўнага суда, выехаў у Беларусь у маі 2024 года, дзе папрасіў прытулак. Пракуратура Польшчы абвінаваціла яго ў шпіянажы і выдала ордар на арышт. Паводле польскіх спецслужбаў, у Шмыта былі працяглыя кантакты са спецслужбамі Беларусі і Расіі.

У Польшчы Шмыт пакінуў шмат даўгоў на вялікія сумы.

вс