Беларуская Служба

Сёння ў Мінску пачнуць судзіць ксяндза Генрыка Акалатовіча

25.11.2024 09:02
Пробашча рымска-каталіцкай парафіі Святога Юзэфа ў Валожыне абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве.
K
Kсёндз Генрых Акалатовіч katolik.life

Суд над Генрыкам Акалатовічам пачнецца 25 лістапада 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Пробашча рымска-каталіцкай парафіі Святога Юзэфа ў Валожыне абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК) за што пагражае да 15 гадоў турмы. Святара затрымалі ў лістападзе 2023 года і ўтрымліваюць у СІЗА КДБ, паведаміла «Вясна».



Ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў.

 Да змены статусу для ксяндза Акалатовіча адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.



Судзіць ксяндза Генрыка Акалатовіча будзе Уладзімір Арэшка.

аз