Беларуская Служба

Ксяндза Генрыка Акалатовіча прысудзілі да 11 гадоў калоніі

30.12.2024 13:43
Вернікі раней паведамлялі парталу katolik.life, што Акалатовіча вінавацілі ў тым, што ён камусьці выдаў нейкую таямніцу.
Ксёндз Генрых Акалатовічkatolik.life/

Каталіцкага святара з Валожына абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Суд прызнаў яго вінаватым і вынес прысуд — 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе katolik.life.

Каталіцкаму святару Генрыху Акалатовічу 64 гады. Апошнім часам служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі год таму, 17 лістапада 2023 года.

Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку.

Вернікі раней паведамлялі парталу katolik.life, што Акалатовіча вінавацілі ў тым, што ён камусьці выдаў нейкую таямніцу. Вядома таксама, што аб'ём шкоды, які выставілі святару, нібыта сягае мільёна даляраў. Пісалі і пра тое, што канфіскавалі не толькі асабістыя грошы святара, але і грошы парафіі.

Судзіць яго меўся Уладзімір Арэшка. Гэта той жа суддзя, што прысудзіў 8 гадоў Эдуарду Бабарыку, велізарныя тэрміны фігурантам справы пра «захоп улады» (Кастусёў, Фядута, Зяньковіч), шэсць гадоў за данаты маладзечанцу Аляксандру Верасовічу.

эж