Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская пра фота Бабарыка: Мы павінны запатрабаваць убачыць усіх астатніх

08.01.2025 11:14
«Я вельмі рада ўбачыць першыя фатаграфіі Віктара Бабарыкі пасля больш чым 700 дзён утрымання пад вартай без сувязі са знешнім светам».
Віктар Бабарыка Крыніца: https://x.com/Tsihanouskaya

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў Х пракаментавала публікацыю фатаграфій палітвязня Віктара Бабарыка, якія ў сераду, 8 студзеня выклаў Раман Пратасевіч. 

Пра лёс Бабарыка не было нічога вядома доўгія месяцы. Паводле Святлны Ціханоўскай, трэба патрабаваць спынення практыкі інкамунікада (пазбаўлення сувязі са знешім светам) у дачыненні да вязняў сумлення 

«Я вельмі рада ўбачыць першыя фатаграфіі Віктара Бабарыкі пасля больш чым 700 дзён утрымання пад вартай без сувязі са знешнім светам. Цяпер мы павінныя запатрабаваць убачыць усіх астатніх, каго хаваюць, і гэтая жорсткая, бесчалавечная практыка павінна спыніцца. Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя», - напісала палітык.

Нагадаем, у сярэдзіне лістапада ў тым былі апублікаваныя фота і відэа спаткання Марыі Калеснікавай і яе бацькі Аляксандра Калеснікава. Да гэтага Калеснікава таксама амаль два гады знаходзілася ў рэжыме інкамунікада.

Апошняе відэа з палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім было апублікавана беларускімі ўладамі ў ліпені 2023 года.

Паводле падлікаў ПЦ «Вясна», зараз у Беларусі налічваецца 1258 вязняў сумлення.

эж