Беларуская Служба

Два міліцыянты таямніча загінулі ў Віцебску

10.01.2025 14:41
Інцыдэнт здарыўся 9 студзеня каля 17:00. У МУС  Беларусі паведамілі, што міліцыянты былі пры выкананні службовых абавязкаў.
Ілюстрацыя Shutterstock/sarun_J

Гібель міліцыянтаў у Віцебску адбылася пры чыстцы зброі, пішуць праваабаронцы з «Віцебскай Вясны», спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Паводле іх звестак, адзін з супрацоўнікаў міліцыі чысціў пісталет і выпадкова стрэліў. Куля трапіла ў яго саслужыўца, які загінуў на месцы. Пабачыўшы гэта, міліцыянт, які чысціў пісталет, заcтрэліўся сам. Паведамляецца, што абодвум загінулым было каля 20 гадоў.

Інцыдэнт здарыўся 9 студзеня каля 17:00. У МУС  Беларусі паведамілі, што міліцыянты былі пры выкананні службовых абавязкаў.

У Следчым камітэце Беларусі асноўнай версіяй назвалі «неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй», але не ўдакладнілі, як пры гэтым загінулі адразу два сілавікі.

euroradio.fm/эж