Беларуская Служба

Летась у Польшчы міжнародную абарону атрымалі 2 тыс. 600 беларусаў

15.01.2025 19:03
У 2024 годзе 42 тыс. беларусаў атрымалі рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства ў Польшчы.
Беларускі пашпартфота: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net/нг

У 2024 годзе па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 3 тыс. 900 грамадзян Беларусі (у 2023 годзе было 3 тыс. 700 зваротаў, а з 9 жніўня 2020 года да 29 лютага 2024 года — больш за 10 тыс.). 2 тыс. 600 з іх атрымалі статус уцекача ці дадатковую абарону (у 2023 годзе — 2 тыс. 900 чалавек). 150 беларусам адмовілі, паведамляе Упраўленне па справах іншаземцаў Польшчы. 

Найбольш зваротаў па міжнародную абарону ў мінулым годзе падалі ўкраінцы — 7 тыс. З іх 3 тыс. 900 былі задаволены. 

У 2024 годзе 42 тыс. беларусаў атрымалі рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства ў Польшчы, паведамляе «Еўрарадыё».

вс