Для зацвярджэння гэтых мытных пошлін дастаткова згоды большасці краін, не патрабуецца аднагалоснасць, таму пагрозы вета з боку Венгрыі няма.
Мяркуецца, што пошліны ўдараць па даходах ад расійскага экспарту і ўскладняць Расіі вайну супраць Украіны. Пасля таго, як прапанова Еўракамісіі будзе прынята краінамі-членамі, увесь імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі будзе абкладацца мытнымі пошлінамі.
У Брусэлі падкрэслілі, што тарыфы закліканы знізіць залежнасць ад імпарту з Расіі і Беларусі.
Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕС уразлівым для шантажу з боку абодвух рэжымаў і стварае пагрозу для харчовай бяспекі Еўрасаюза.
Тарыфы маюць і дадатковую мэту: яны закліканы падтрымаць унутраную вытворчасць і прамысловасць угнаенняў у краінах ЕС, якія пацярпелі ў выніку энергетычнага крызісу. Польшча з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў угнаенняў.
Угнаенні з Расіі заліваюць Польшчу. Вытворцы не маюць шанцаў
IAR/вх