За 2024 год замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 6,9 млрд долараў - на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У выглядзе прамых замежных інвестыцый (74,8% усяго аб'ёму) паступіла 5,2 млрд долараў (5,8 млрд; -10,3%).
Інвестыцыі з Беларусі за мяжу склалі 4,9 млрд долараў (5,7 млрд; -14%). На долю прамых інвестыцый прыпала 80,8 працэнта ўсіх накіраваных за мяжу інвестыцый.
У справаздачы не ўлічваліся банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, а таксама бюджэтныя арганізацыі. Сёлета Белстат не ўказаў асноўныя краіны, з якіх паступілі інвестыцыі, а таксама дзяржавы, у якія інвесціравалі беларусы.
У 2022 годзе ў рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7 млрд долараў, у 2021-м — 8,7 млрд долараў.
Позірк/ав