Беларуская Служба

Як расіяне ставяцца да Лукашэнкі? Вынікі апытання

27.02.2025 08:59
У параўнанні са жніўнем 2020 года папулярнасць Лукашэнкі ў расіян вырасла амаль у два разы.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Сацыёлагі Расійскага фонда грамадскай думкі апублікавалі вынікі сацыялагічнага даследавання «Расія і Беларусь». У параўнанні са жніўнем 2020 года папулярнасць Лукашэнкі ў расіян вырасла амаль у два разы.

На пытанне «Як вы ў цэлым ставіцеся да Аляксандра Лукашэнкі — хутчэй добра, хутчэй дрэнна ці абыякава?» 69% адказалі, што «хутчэй добра», абыякава — 24%. У жніўні 2020 года 38% адказалі, што «хутчэй добра», абыякава — 45%, хутчэй кепска — 10%.

63% апытаных расіян лічаць, што большасць жыхароў Беларусі хутчэй станоўча сёння ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі.

71% удзельнікаў даследавання давярае вынікам выбараў прэзідэнта Беларусі 2025 года, дзе, па афіцыйных даных, Лукашэнка набраў 87% галасоў.

НН/ав