Беларуская Служба

У дзяржаўны «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы

07.03.2025 11:42
Цяпер у ім 5023 асобы.
Ілюстрацыйны здымакФота з адкрытых крыніц

7 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Украіны Вячаслава Бародзія, бізнесоўца Генадзя Саўрыцкага і журналістку Вольгу Радзівонаву.

Да допісу далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Крыніца: ПЦ "Вясна"

нг