Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала свет адзначыць дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка

07.03.2025 13:42
25 сакавіка — важная для беларусаў дата, якая з’яўляецца сімвалам незалежнасці і змагання за свабоду.
   , 25  2023 .
Дзень Волі ў Варшаве, 25 сакавіка 2023 г. Крыніца: https://t.me/cbs_help

Чакаецца, што ў гэты дзень па ўсім свеце адбудуцца імпрэзы ў гонар Дня волі.

Святлана Ціханоўская заклікала дзяліцца інфармацыяй пра мерапрыемствы, якія рыхтуюць беларусы.

Таксама яна заклікала ўсіх праявіць салідарнасць і прадэманстраваць гэта, напрыклад, «вывесіўшы гістарычны бел-чырвона-белы сцяг», «узяўшы ўдзел у акцыях салідарнасці з беларусамі за мяжой, або арганізуючы іх».

Парламентарыі розных краін, нагадала палітык, могуць стацца сімвалічнымі хроснымі беларускіх палітвязняў; усе ахвотныя могуць напісаць вязням лісты або даслаць паштоўкі.

вх