Польшча і ЕС не павінны закрывацца на беларускае грамадства, - кажа старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Стратэгія еўрапейскай бяспекі павінна ўлічваць беларускае грамадства і падтрымліваць яго дэмакратычныя памкненні, - адзначае былы пасол Беларусі ў Польшчы, а цяпер актывіст дэмакратычнай апазіцыі. У эфіры Polskie Radio 24 ён выказаў меркаванне, што Польшча і Еўрасаюз павінны асабліва актыўна падтрымліваць тых беларусаў, якія не згодныя з палітыкай беларускага рэжыму.
- Напэўна важна падтрымліваць незалежныя СМІ, блогераў, важна падтрымліваць культурную ідэнтычнасць беларусаў, паколькі расіяне робяць усё магчымае, каб на тэрыторыі Беларусі запанаваў «рускі мір». Прапанаваць адукацыйныя праграмы беларусам на еўрапейскіх ВНУ. І не закрываць граніц для руху людзей, паколькі важна, каб была сувязь з Еўрапейскім Саюзам.
На думку Паўла Латушкі, калі Еўропа не будзе цікавіцца сітуацыяй у Беларусі, гэта можа прывесці да поўнага паглынання дзяржавы Расіяй. Ён дадаў, што такі сцэнарый павялічвае небяспеку расійскай агрэсіі ва Усходняй Еўропе.
IAR/нг