Беларуская Служба

Прадстаўніцтва Еўрасаюза павіншавала беларусаў з Днём Волі

25.03.2025 11:34
Віншаванне было апублікаванае ў акаўнце дыпмісіі ў «Фэйсбуку».
Сцягі Еўрапейскага Саюзуsashk0/shutterstock

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі павіншавала беларусаў з Днём Волі. Віншаванне было апублікаванае ў акаўнце дыпмісіі ў «Фэйсбуку».

«Сёння беларусы адзначаюць Дзень Волі ў памяць пра абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1918 годзе», - гаворыцца ў віншаванні. «ЕС салідарны з народам Беларусі і будзе надалей падтрымліваць усіх, хто нястомна працуе для справядлівасці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне», - падкрэсліваецца ў тэксце.

Прадстаўніцтва зазначае, што ў Беларусі несправядліва ўтрымліваюць за кратамі больш як 1 тыс. 200 палітычных вязняў. «Усе яны павінны быць вызваленыя, а вінаватыя павінны панесці адказнасць», - гаворыцца ў паведамленні.

вс