Беларуская Служба

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі коміка Славы Камісаранкі і кнігу «Случайный президент»

25.03.2025 12:58
         .
У Беларусі «экстрэмісцкай» абвясцілі кнігу пра Аляксандра Лукашэнку «Случайный президент».Фота з адкрытых крыніц

Суд Ленінскага раёна Магілёва 20 сакавіка прыняў рашэнне, што афіцыйны сайт стэндап-коміка Славы Камісаранкі, яго старонкі ў Instagram і YouTube — «экстрэмісцкія».

Некалькі месяцаў таму Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі, а пасля дадалі ў спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».

Таксама ў Беларусі «экстрэмісцкай» абвясцілі кнігу пра Аляксандра Лукашэнку «Случайный президент».

Гэтае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска 18 сакавіка.

Аўтары кнігі — журналісты Павел Шарамет і Святлана Калінкіна. 

Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве 20 ліпеня 2016 года — аўтамабіль, на якім ён ехаў, быў падарваны. Павел Шарамет паслядоўна і прынцыпова выступаў супраць дыктатарскіх рэжымаў у Беларусі і Расіі.

вх