Сёння ў Беларусі адбылося некалькі затрыманняў у межах палітычных крымінальных спраў, пра гэта стала вядома праваабаронцам з ПЦ «Вясна».
Папярэдне паведамляецца, што затрыманні адбыліся па «справе Гаюна».
Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» спыніў працу ў пачатку лютага гэтага года пасля таго, як сілавікі атрымалі доступ да дадзеных, а людзі, якія дасылалі інфармацыю ў чат-бот у Тэлеграм, апынуліся ў небяспецы. Стваральнік «Гаюна» Антон Матолька сказаў, што гэта адбылося з-за ягонай памылкі.
Праект «Беларускі Гаюн» займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі, найперш гэта было звязана з перамяшчэннем расійскіх войскаў пасля пачатку вайны ва Украіне.
вх