Ігнацыа Чэффалія прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі. Адпаведны дакумент падпісаў 25 сакавіка Папа рымскі Францішак, адначасова прысвоіўшы дыпламату сан арцыбіскупа, паведамляе catholic.by.
Ігнацыа Чэффалія нарадзіўся ў 1975 годзе ў Палерма. 6 жніўня 2003 года ён быў пасвечаны ў святары. У 2006 годзе паступіў на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы.
Быў членам місіі ў Апостальскіх Нунцыятурах Эквадора і Тайланда, у Пастаяннай місіі пры Савеце Еўропы ў Страсбургу, а таксама ў Секцыі па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята. Валодае албанскай, французскай, англійскай і іспанскай мовамі.
Пасада нунцыя, то бок прадстаўніка Ватыкана, у Беларусі заставалася вакантнай з 28 чэрвеня 2024 года, калі яе пакінуў арцыбіскуп Антэ Ёзіч, ён быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком папы ў Грузіі і Арменіі.
вх