На 58-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прынялі рэзалюцыю аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
За рэзалюцыю прагаласавалі 25 краін, 17 устрымаліся, а 5 — Балівія, Бурундзі, Кітай, Куба і В'етнам — прагаласавалі супраць.
Апроч таго рэзалюцыя падоўжыла мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама мандат Групы незалежных экспертаў яшчэ на адзін год на тых жа ўмовах.
Крыніца: ПЦ «Вясна»