Беларуская Служба

Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі рэкорду 

07.04.2025 15:41
Паводле дадзеных Нацбанка Беларусі на 1 красавіка, міжнародныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі 10070000000 долараў. За месяц яны выраслі на 662,3 млн долараў.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі чарговага рэкорду shutterstock

Золатавалютныя рэзервы Беларусі па выніках сакавіка ўстанавілі новы рэкорд. Яны перавысілі 10 млрд долараў, - паведамляе reform.news

Паводле дадзеных Нацбанка Беларусі на 1 красавіка, міжнародныя рэзервовыя актывы краіны дасягнулі 10070000000 долараў. За месяц яны выраслі на 662,3 млн долараў.

Асноўны ўклад у рост золатавалютных рэзерваў прадаўжае ўносіць кошт манетарнага золата. Цэны на каштоўны метал у апошнія месяцы рэгулярна б'юць рэкорды.

Як вынікае з дадзеных Нацбанка Беларусі, у сакавіку кошт золата, уключанага ў ЗВР, вырасла на 487,3 млн долараў і дасягнула 5,393 млрд долараў.

эж