«Белтэлекам», як і анансаваў, з 8 красавіка падняў тарыфы на асобныя паслугі. Сярод іншага для насельніцтва падаражэлі тэлефонныя званкі - як па краіне, так і за яе межы, паведамляе «Люстэрка».
Напрыклад, абаненцкая плата за звычайны дамашні тэлефон вырасла з 3,88 да 4,05 рубля ў месяц.
Кошт хвіліны мясцовага тэлефоннага злучэння ўзнялі з 0,8 да 0,85 капейкі. Хвіліна міжгародняй сувязі па Беларусі стала каштаваць 2,2 капейкі замест 2,1.
Выраслі тарыфы таксама для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - за доступ у інтэрнэт.
Так, 1 Кбіт/с абыдзецца:
-на хуткасці да 2 Мбіт/с уключна - 0,0184 рубля;
-на хуткасці звыш 2 да 6 Мбіт/с - 0,0164 рубля;
-на хуткасці звыш 6 да 10 Мбіт/с уключна - 0,0096 рубля;
-на хуткасці звыш 10 Мбіт/с - 0,0068 рубля.
Новая абаненцкая плата за прадастаўленне порта Ethernet у месяц складае 5,25 рубля.
«Белтэлекам» раней паведамляў, што павышэнне не закранае тарыфы на такія паслугі, як стацыянарны шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт (byfly), пакеты паслуг электрасувязі, відэаканферэнцыя, цэнтр «Відэакантролю”, «Разумны прыпынак».
аз