Восенню адбудуцца сумесныя расійска-беларускія вучэнні. Украінскія ўлады разважаюць пра небяспеку новага наступлення на Кіеў з боку Беларусі, аб чым піша Oboz.ua.
Сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі "Захад-2025" года выклікаюць трывогу, бо яны нагадваюць сцэнар вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022", якія сталі прыкрыццём для наступу на Украіну ў лютым 2022 года. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі адзначае, што існуе патэнцыйная пагроза паўторнага наступу на Кіеў.
Аднак, на сённяшні дзень расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі абмежаваная — каля 2000 чалавек, у асноўным спецыялісты ПВА і тэхнічны персанал. Гэты кантынгент не здольны да наступальных дзеянняў.
Беларускія войскі таксама не дэманструюць значнай актыўнасці ўздоўж мяжы з Украінай — там размешчана каля 3000 вайскоўцаў і 165 адзінак бранятэхнікі. Гэта не тая сіла, якая магла б прарваць абарону і дайсці да Кіева.
Для паўнавартаснага наступу на Кіеў Расіі спатрэбілася б групоўка ў 100–150 тысяч вайскоўцаў і дадатковыя 50 тысяч у рэзерве. Без масавай мабілізацыі або перамір’я, якое дазволіла б сфарміраваць такую армію, гэта выглядае малаверагодна.
"Чырвоны код" для Украіны — гэта калі на тэрыторыі Беларусі з'явіцца больш за 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Усё, што перавышае 40 тысяч, можа сведчыць пра падрыхтоўку да шырокамаштабнага наступу.
нг