Выбух у мінскім метро адбыўся ў 17.55 11 красавіка 2011 года. У гадзіну пік станцыя была запоўнена людзьмі. У выніку трагедыі загінулі 15 чалавек. Іх памяці прысвечаны мемарыяльны знак побач з уваходам на станцыю ў цэнтры Мінска.
Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 203 чалавекі.
Абвінавачанні ў арганізацыі і выкананні выбуху, які быў класіфікаваны як тэракт, былі прад'яўленыя двум маладым мужчынам з Віцебска: Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.
Матывы выканання выбуху ўстаноўленыя не былі — здзейсненае было патлумачана кароткай фразай Канавалава «з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі».
30 лістапада 2011 года суд прызнаў Канавалава і Кавалёва вінаватымі і прыгаварыў да расстрэлу. Асуджаных пакаралі смерцю ў сакавіку 2012 года, праз чатыры месяцы пасля вынясення прысуду і за месяц да першай гадавіны выбуху ў метро.
Эксперты звярталі ўвагу на шматлікія нестыкоўкі ў матэрыялах справы.
вх