Беларуская Служба

Беларускіх школьнікаў заклікаюць збіраць манеты на помнік у Маскве

12.04.2025 09:46
Сучасныя беларускія манеты пойдуць на аплату па стварэнні і ўстаноўцы помніка. 
.  .
Ілюстрацыя. Савецкія манеты.Фота: www.dvaveka.ru

Прарасійскі дабрачынны фонд Аляксея Талая звярнуўся да беларускіх школьнікаў з прапановай сабраць савецкія і беларускія манеты. Яны патрэбныя Маскве для ўстаноўкі помніка з савецкіх манет «пакаленню пераможцаў» у рамках акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў».

Пра гэта паведаміў у школьных чатах Аляксандр Кончык – адказная асоба фонду ад Брэсцкай вобласці. Кончык паясніў, што з савецкіх манет будзе зроблены сам помнік, а сучасныя беларускія манеты пойдуць на аплату па стварэнні і ўстаноўцы помніка. Манеты трэба ўпакаваць у паперу з надпісам прозвішча, узросту, класа, школы і пакласці ў скрынку ля работніка аховы.

Ёсць бацькі, якіх абурыла прапанова збіраць грошы на помнік для Масквы. На іх думку, Беларусь пакуль яшчэ незалежная краіна, гэта першае, а па-другое, трэба ўжо спыніць ідэалагічныя спекуляцыі адносна Другой сусветнай вайны. Неабходна было ўдзячнасць выказваць жывым ветэранам, пра якіх звычайна ўспаміналі толькі на 9 траўня.

Крыніца: Радыё «Рацыя»

нг