Беларуская Служба

ЗША адмянілі гранты на 214 мільёнаў долараў для Беларусі і шэрагу іншых краінаў

16.04.2025 11:05
Амерыканскія падаткаплатнікі не павінны фінансаваць памылковых праграмаў, заявіў  дзяржсакратар Марка Рубіё.
Долары ЗШАpixabay.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамент ЗША адмяніў 139 грантаў на замежныя праекты ў сферы СМІ, дэмакратыі і барацьбы з дэзінфармацыяй, а таксама ў сферы роўнасці і інклюзіўнасці ў шэрагу краін, сярод іх Беларусь, Малдова і Узбеэкістан і іншыя краіны. Пра адмену грантаў у сацсетцы Х паведамілі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё, а таксама і Дэпартамент эфектыўнасці ўраду ЗША (DOGE) пад кіраўніцтвам Ілана Маска.



Ведамства адмяніла 139 грантаў на агульную суму 214 мільёнаў долараў. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё зацвердзіў гэтае рашэнне напярэдадні.

У прыватнасці, адмянілі грант на 2,4 мільёна долараў на «Рэагаванне на дэзінфармацыю з дапамогай крэатыўнага кантэнту ў Беларусі».

Таксама ЗША адмянілі гранты ў 2,5 млн долараў на «прасоўванне крытычнага грамадзянскага ўдзелу» ва Узбекістане, 2 млн долараў на «Пашырэнне ўстойлівасці і ўцягнутасці ў напісанне навінаў» у Малдове, 750 тысяч долараў на «павышэнне ўстойлівасці і адаптацыі грамадзянскай супольнасці» ў Кіргізстане, паведамляе «Свабода».

Акрамя гэтага, скасавалі выдзяленне грантаў у 1,7 млн долараў на «Незалежныя СМІ за мір і дэмакратыю» у Еўропе, 5,2 млн долараў ЗША на праграму па барацьбе з дэзінфармацыяй у Вялікабрытаніі і шэраг іншых.

Дзяржсакратар Марка Рубіё заявіў, што «амерыканскія падаткаплатнікі не павінны фінансаваць памылковых праграмаў» і што яго ведамства «прыбірае беспарадак, які пакінула папярэдняя адміністрацыя, і аднаўляе агенцтва, якое засяроджана на тым, каб паставіць Амерыку на першае месца».



Першасны агляд праграмаў замежнай дапамогі, якую надае ЗША, Дзярждэпартамент ЗША правёў у канцы лютага, аднак потым узначалены Іланам Маскaм Дэпартамент эфектыўнасці ўраду (DOGE) правёў дадатковае расследаванне, па выніках якога колькасць грантаў, якія падлягаюць блакаванню, павялічылі.

аз

Вялікай Амерыцы больш не патрэбныя галасы мінулага

17.03.2025 15:35
Адміністрацыя Трампу спыніла фінансаванне медыякарпарацыі «Радыё Свабода» і радыёстанцыі «Голас Амерыкі». Гэта тлумачыцца пераглядам дзейнасці амерыканскіх урадавых структур з пункту гледжання іх эфектыўнасці.