Беларуская Служба

На выезд з Беларусі ў Польшчу няма чэргаў

17.04.2025 08:40
На літоўскай мяжы на КПП «Каменны Лог» у чарзе стаіць 55 аўтамабіляў. 
Беларускі памежнік на КПП «Грыгароўшчына» на мяжы з Латвіяйкрыніца: sb.by

Паводле стану на 08:00 раніцы па беларускім часе 17 красавіка на пераходзе «Брэст» на выезд з Беларусіў Польшчу адсутнічае чарга легкавых аўтамабіляў. Пераходу мяжы чакаюць толькі два аўтобусы, вынікае з дадзеных з сайту Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі. 

На літоўскай мяжы на КПП «Каменны Лог» у чарзе стаіць 55 аўтамабіляў. Чарга для аўтобусаў адсутнічае. 

На пераходзе «Беняконі» на мяжы з Літвой і «Грыгароўшчына» з Латвіяй чэргаў няма.

вс