Беларуская Служба

Заўтра ў Беларусі зноў падаражае аўтамабільнае паліва

18.04.2025 14:10
Заўтрашняе падаражанне – шостае за вясну.
ЗапраўкаShutterstock/Studio113

У суботу, 19 красавіка, у Беларусі зноў вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва.

Як і раней, цэны павысяцца на 2 капейкі. Такім чынам, за адзін літр паліва на АЗС з суботы прыйдзецца заплаціць за АІ-92 — 2 руб. 46 кап., АІ-95 — 2 руб 56 кап., АІ-98 — 2 руб. 78 кап., а за дызельнае паліва — 2 руб. 56 кап.

Заўтрашняе падаражанне – шостае за вясну. Раней канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што цэны агулам вырастуць на 16 капеек. У кампаніі патлумачылі, што падаражанне з'яўляецца вынікам «ўсебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі і кан'юнктуры нафтавага рынку ды рынку нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах».

вс