У Дзяржынску Мінскай вобласці апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і вобшукі, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Вядома, што яны тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года — людзям інкрымінуюць «народны» артыкул. Паводле відавочцаў, частка затрыманых — людзі з суседніх дамоў адной вуліцы.
Паведамляецца, што прычынай пераследу сталі «пратэстныя» фотаздымкі і відэа, па якіх ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый.
Вядома пра прыкладна пяць затрыманых. Дакладная колькасць людзей, што трапілі пад пераслед, высвятляецца.
вс