Беларуская Служба

Украіна ўвяла санкцыі супраць светлагорскага «Хімвалакна»

18.04.2025 17:01
Абмежаванні прадугледжваюць замарозку актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзій, забарону на ўдзел у дзяржзакупках і г.д. 
  -
На прадпрыемстве «Светлагорск-Хімвалакно»крыніца: «Светлагорскія навіны»/sn.by

18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзенні нацыянальных санкцый, раней зацверджаных Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Збольшага ў новым санкцыйным спісе — расійскія фізічныя і юрыдычныя асобы, але трапіла туды і беларускае прадпрыемства, паведамляе Радыё «Свабода». 

Згодна з адным з указаў, санкцыі ўводзяцца супраць беларускага ААТ «Светлагорск-Хімвалакно». Абмежаванні прадугледжваюць замарозку актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзій, забарону на ўдзел у дзяржзакупках і г.д. 

«Светлагорск-Хімвалакно» яшчэ ў верасні 2022 году трапіла пад амерыканскія санкцыі, бо, паводле Міністэрства фінансаў ЗША, «забяспечвае крытычна важны матэрыял для абароннай прамысловасці Расіі».

вс