«Уязджаючы праз Шэнгенскую зону, грамадзяне Расіі і Беларусі будуць абавязаны запоўніць заяву аб сваім знаходжанні ў Латвіі», — цытуе латвійскага міністра ўнутраных спраў Рыхардса Казлоўскіса партал lsm.
Кіраўнік МУС адзначыў, што колькасць выдадзеных грамадзянам РФ шэнгенскіх турыстычных віз у 2024 годзе павялічылася ў параўнанні з 2023 годам, што «выклікае неспакой» у Рыгі.
«На мой погляд, гэта пагроза ўнутранай бяспецы», — дадаў ён.
У верасні 2022 года краіны Балтыі і Польшча закрылі для расіян уезд у Шэнгенскую зону, калі яны падарожнічаюць з турыстычнымі, культурнымі, спартыўнымі і дзелавымі мэтамі.
вх