Беларуская Служба

Сёння — чарговая гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2025 12:12
39 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, гэта адна з самых вялікіх тэхнагенных катастроф.
   .
Чацвёрты блок рэактара ЧАЭС.Autorstwa Carl Montgomery - Flickr, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3746027

26 красавіка 1986 года адбыўся выбух  на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС каля ўкраінскага горада Прыпяць.

На тэрыторыі Беларусі аселі больш за 70% радыенуклідаў. Цяпер забруджанымі лічацца прыкладна 12% тэрыторыі краіны, хаця вывад тэрыторый з зоны забруджанасці выклікае спрэчкі сярод навукоцаў.

Раней штогод 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці праводзілі ў Мінску «Чарнобыльскі шлях» — гэта сацыяльная і палітычная акцыя, якая мусіла нагадаць пра трагедыю, дзеянне і бяздзеянне ўладаў.

Сёння каля Нацыянальнага музея тэхналогіі ў Варшаве адбудзецца мітынг-рэквіем (https://maps.app.goo.gl/BnLze2PqPjWfVKK38?g_st=atm ). Пачатак у 13:00.

вх