Беларуская Служба

Рэкордная колькасць захворванняў на адзёр была ў Беларусі ў 2024-ым годзе

26.04.2025 18:19
2024 год быў рэкордным па колькасці выпадкаў адзёру за апошнія 30 гадоў. Амаль усе хворыя дзеці не былі прышчэплены
Epidemii odry nie ma jeszcze w Polsce tylko ze względu na znaczny poziom zaszczepienia
Epidemii odry nie ma jeszcze w Polsce tylko ze względu na znaczny poziom zaszczepieniaShutterstock/fotohay

Пра гэта выданню «Медыцынскі веснік» распавяла Марына Ермаловіч, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі вакцынакіруемых інфекцый, вірусалогіі і мікрабіялогіі РЦГЭіГЗ.

Па дадзеных экспертаў, у 2024 годзе было зарэгістравана 754 выпадкі адзёру — гэта максімальны паказчык з 1995 года.

У адрозненне ад мінулых гадоў, 43% захварэлых склалі дзеці да 18 гадоў, сярод гэтых хворых дзяцей 83% не мелі прышчэпкі ад адзёру — у асноўным з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі.

Калі казаць пра дарослых, то большасць хворых на адзёр альбо зусім не былі прышчэплены, альбо іх дадзеныя аб вакцынацыі адсутнічалі. Каля 35% дарослых, у якіх мелася інфармацыя аб прышчэпках, атрымалі апошнюю дозу вакцыны больш за дзесяць гадоў таму.

У 1967 годзе ў Беларусі пачала праводзіцца вакцынацыя супраць адзёру. Да ўвядзення вакцынапрафілактыкі ў рэспубліцы штогод рэгістравалася 50-80 тысяч выпадкаў гэтай інфекцыі. Рэалізацыя стратэгіі вакцынацыі прывяла да зніжэння захваральнасці ў тысячы разоў, аж да адзінкавых выпадкаў або іх адсутнасці ў асобныя гады.

вх