Беларуская Служба

Дзве крымінальныя справы заведзеныя на Паліну Шарэнду-Панасюк

29.04.2025 08:57
У сувязі са справамі былі дапытаныя родныя экс-палітзняволенай.
 -
Паліна Шарэнда-Панасюк у Вільні праз некалькі дзён пасля вызваленнякрыніца: сацсеткі Андрэя Шарэнды

Дзве крымінальныя справы заведзеныя ў Беларусі на Паліну Шарэнду-Панасюк, паведаміў муж былой палітзняволенай Андрэй Шарэдна. 

«Учора стала вядома, што супраць маёй жонкі Паліны Шарэнды-Панасюк лукашысты завялі новыя крымінальныя справы па арт. 422 і 361 (ухіленне ад нагляду і заклікі да санкцый»). Таксама адбыліся допыты родных Паліны», — напісаў Андрэй Шарэнда ў сваім акаўнце ў «Фэйсбуку». 

Паліна Шарэнда-Панасюк была вызваленая ў лютым 2025 года пасля чатырох гадоў пазбаўлення свабоды. Жанчыну арыштавалі ў пачатку студзеня 2021 года. Першапачаткова яна была прыгавораная да двух гадоў, але пазней ёй двойчы дадалі па году пазбаўлення свабоды.

Пасля вызвалення Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі пры дапамозе замежных дыпламатаў і беларускай апазіцыі. У Вільні на вакзале яе сустракала шмат беларусаў.

вс