Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй». Адпаведную заяву ў Вярхоўны суд даслаў генеральны пракурор Андрэй Швед.
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі — калектыўны выканаўчы орган дэмакратычных сіл Беларусі, створаны 9 жніўня 2022 года Святланай Ціханоўскай. У кабінет, які займаецца дзейнасцю ў эміграцыі з цэнтральным офісам у Вільні, уваходзяць прадстаўнікі дэмакратычнага руху, бізнесу і сілавога блоку Беларусі, якія прызнаюць Ціханоўскую за нацыянальную лідарку краіны.
Прадстаўнікамі АПК з'яўляюцца: Павел Латушка (транзіт улады), Уладзімір Астапенка (замежныя справы і міжнароднае супрацоўніцтва), Вадзім Кабанчук (абарона і нацыянальная бяспека), Павел Баркоўскі (намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні) і Яўген Андрэйчык (дарадца па інфармацыйнай палітыцы), Маргарыта Ворыхава (моладзевая палітыка і справы студэнцтва), Вольга Зазулінская (сацыяльная палітыка).
У жніўні 2022 года Аб’яднаны пераходны кабінет быў прызнаны рэжымам Лукашэнкі «экстрэмісцкім фармаваннем».
вс