Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская падзякавала ўладам ЗША пра вызваленне Юрася Зянковіча

01.05.2025 14:10
«Вызваленне аднаго - гэта крок наперад. Але нашая мэта - свабода для ўсіх», - напісала Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўскаяyoutube.com/@svetlana_tsikhanouskaya/скрыншот

«З вялікай радасцю даведалася пра вызваленне Юрася Зянковіча - беларускага палітвязня і грамадзяніна ЗША, несправядліва асуджанага рэжымам Лукашэнкі. Гэта вынік вялікіх намаганняў. Дзякуй Прэзідэнту ЗША, Дзярждэпартаменту і ўсім, хто працаваў дзеля яго вызвалення» - напісала дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.



Адначасова яна нагадала, што ў беларускіх турмах застаецца больш за 1 200 палітвязняў, якіх трымаюць за кратамі толькі за тое, што яны хацелі праўды, справядлівасці і свабоды.

«Вызваленне аднаго - гэта крок наперад. Але нашая мэта - свабода для ўсіх», - напісала Святлана Ціханоўская.

аз

У Беларусі вызвалены палітвязень Юрась Зянковіч

30.04.2025 19:10
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што вызваленне адбылося дзякуючы намаганням Дональда Трампа.