«У дачыненні да людзей з пратэстным бэкграўндам, якія вяртаюцца ў Беларусь, акрамя класічных затрыманняў на мяжы або арышту неўзабаве пасля прыезду дадому, сілавікі цяпер пачалі прымяняць новую тактыку - узбуджэнне крымінальнай справы і абмежаванне права на выезд», - распавёў Андрэй Стрыжак.
Такім чынам, паводле яго слоў, хаця чалавека і не змяшчаюць у СІЗА, аднак ён застаецца пад следствам і больш не можа пакінуць краіну.
Калі чалавек ці ягоныя блізкія апынуліся ў такой сітуацыі, Стрыжак заклікаў тэрмінова звяртацца ў BYSOL.
Нагадаем, раней фонд салідарнасці BYSOL распавёў, што сілавікі сталі больш актыўна цікавіцца некаторымі беларусамі, якія жывуць за мяжой. Па словах Андрэя Стрыжака, інфармацыю аб іх спецслужбы спрабуюць атрымаць праз знаёмых людзей.
Зеркало/ав