Статыстыка сведчыць, што Беларусь у пастаўках моцнага алкаголю Кітаю стала апярэджваць Расію, — паведамляе svaboda.org.
За першыя тры месяцы 2025 году беларускія вытворцы адправілі ў Кітай 386 тонаў гарэлкі. З гэтым паказчыкам Беларусь заняла трэцяе месца і абышла Расію.
Як піша РБК з спасылкай на лічбы Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, першае месца ў імпарце заняла Швецыя (744 тоны). Далей ідзе Італія (502 тоны).
Аб’ём паставак гарэлкі з Расіі ў Кітай за першыя тры месяцы 2025 году склаў 318 тонаў.
эж