Беларуская Служба

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

08.05.2025 16:34
Сёння ў матчы 1/4 фіналу беларусы перамаглі Іран з лікам 4:3.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Wolfgang Gerth/pixabay.com/CC0 Public Domain

Зборная Беларусі ў матчы 1/4 фіналу перамагла Іран з лікам 4:3 і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе.



Беларускія футбалісты спачатку прайгравалі 0:1, але потым дублем вызначыўся Ігар Брышцель, потым забілі Ягор Гардзецкі і Анатоль Рабко. Іранцы потым двойчы забілі, але зраўняць лік не змаглі - 4:3, паведамляе «Наша Ніва».

У паўфінале 10 мая беларусы сустрэнуцца з пераможцам пары Партугалія - Японія.

Чэмпіянат свету праходзіць на Сейшэльскіх выспах.

На мінулым першынстве свету беларусы занялі 4-е месца, прайграўшы ў матчы за бронзу акурат Ірану з лікам 1:6.

аз