Беларуская Служба

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай

15.05.2025 14:06
Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
 .
Ніна Багінская. Архіўнае фотаЗдымак з адкрытых крыніц

30 мая а 10:30 у судзе Першамайскага раёна Мінска будзе разглядацца крымінальная справа супраць Ніны Багінскай па артыкуле 342 ч. 2 (неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў), паведамляе «Белсат». 

Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год. 

78-гадовую Ніну Багінскую затрымлівалі дзясяткі разоў. З-за шматлікіх штрафаў у жанчыны адабралі дачу і зямельны надзел, а пенсію яна гадамі атрымлівае не ў поўным аб'ёме. 

Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым медыцынскім лячэнні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сурʼёзная небяспека.

вс