Беларуская Служба

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце разам з кіраўнікамі дзяржаў

16.05.2025 15:12
Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў шостым саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Тыране.
              .
Святлана Ціханоўская мела кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.screenshot video

Саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці — гэта адна з найважнейшых палітычных пляцовак Еўропы, дзе лідары  47 краінаў і кіраўнікі найбуйнейшых міжнародных арганізацый шукаюць агульныя адказы на сучасныя выклікі — ад дэмакратычнай бяспекі да геапалітычнай устойлівасці.

Ціханоўская мела кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе прэс-служба палітыка. 

«Размова, зразумела, ішла пра тое, як спыніць вайну і як далей будаваць адносіны ў новых сусветных рэаліях», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы пра сустрэчу з Зяленскім.

вх