Беларуская Служба

Грамадзяніна Украіны асудзілі да зняволення за абразу Лукашэнкі

16.05.2025 16:03
55-гадовы грамадзянін Украіны Бандарэнка прысуджаны да 1,5 зняволення за абразу Лукашэнкі.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/BRAIN STORM

Юрыя Бандарэнку, грамадзяніна Украіны, затрымалі 5 траўня 2024 года. Адзначаецца, што ўкраінец «каля крамы “Транзіт“ [у Бабруйску] выказаўся ў прысутнасці іншых грамадзян у непрыстойнай форме пра Лукашэнку».

Адзін з прысутных данёс у міліцыю.

На судзе Бандарэнка прызнаў віну. Хаця аўдыё- або  відэазапісаў, якія б пацвярджалі выказванне мужчыны, у матэрыялах справы няма, — падкрэсліваюць праваабаронцы.

Прысуд вынес 10 ліпеня 2024 года суддзя Андрэй Літвін, паведамляе ПЦ «Вясна».

вх