Беларуская Служба

У маі 2025 года колькасць расійскіх беспілотнікаў, якія заляталі ў Беларусь, зноў павялічылася

02.06.2025 12:40
Часцей за ўсё дроны рухаліся з Чарнігаўскай вобласці, перасякаючы мяжу, якая праходзіць па рацэ Дняпро ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах у цёмны час сутак.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

За мінулы май, паводле звестак украінскага маніторынгавага Тэлеграм-каналу «Рында Маніторыць», было зафіксавана як мінімум восем выпадкаў парушэння паветранай прасторы Беларусі, паведамляе «Флагшток».

Беспілотнікі пранікалі ў паветраную прастору Беларусі 6, 7, 11, 18, 23 мая падчас расійскіх масіраваных атакаў на Украіну ў Гомельскую вобласць.

Часцей за ўсё дроны рухаліся з Чарнігаўскай вобласці, перасякаючы мяжу, якая праходзіць па рацэ Дняпро ў Брагінскім і Лоеўскім раёнах у цёмны час сутак.

На Гомельшчыне таксама фіксавалася расійская авіяцыя. Так, у гомельскім аэрапорце расійскія ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 прызямляліся парамі 23, 24 і 25 мая. Іх прылёты былі звязаныя з дастаўкай і вывазам ваеннапалонных пры абменах Расіі і Украіны на пагранпераходзе «Новая Гута».

Таксама ўкраінскія маніторынгавыя каналы 27 мая паведамілі аб з'яўленні ў небе над Беларуссю самалёта дальняга радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛА) на базе старога савецкага самалёта Іл-20.

вс