Былога міліцыянера Аляксандра Мазурына прыгаварылі паводле Крымінальнага кодэкса за «распальванне варожасці», за што пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды.
Падрабязнасці абвінавачання, як і дакладны прысуд, невядомыя. 16 чэрвеня яго дадалі ў спіс «тэрарыстаў» КДБ, паведамілі праваабарончыя арганізацыі.
Да затрымання Аляксандр Мазурын працаваў на дрэваперапрацоўчым прадпрыемстве. Яму – 44 гады.
Мазурын закончыў Акадэмію МУС, пасля якой служыў ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У 2012 годзе быў звольнены з міліцыі ў званні капітана.
вс