Беларуская Служба

Хрэнін: вучэнні «Захад-2025» і не збіраліся праводзіць на мяжы з НАТА

01.07.2025 19:01
Лукашэнкаўскі міністр абароны раптам прыдумаў новую версію пераносу вучэнняў углыб тэрыторыі Беларусі.
Міністр абароны РБ Віктар ХрэнінМинистерство обороны РБ/https://t.me/modmilby

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што вучэнні «Захад-2025» з самага пачатку збіраліся праводзіць не на заходніх межах, а ў глыбіні тэрыторыі Беларусі. На заяву чыноўніка звярнула ўвагу штодзёнка «Наша Ніва».
 
Гэтая заява Хрэнін стала рэакцыяй на словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Аляксандр Лукашэнка баіцца расійскіх правакацый, а таму вырашыў перанесці вучэнні далей ад мяжы.

«Яны хай як заўгодна выказваюцца. Мы ўсё цудоўна разумеем, у нас рашэнні прэзідэнт ніколі пад ніякім ціскам не прымае. Ніколі нічога не баіцца», — сказаў Хрэнін у эфіры «Першага інфармацыйнага». 

Чыноўнік дадаў, што ва Украіне і Польшчы могуць перажываць з-за вучэнняў «Захад-2025».

«Можа, яны і могуць перажываць. Але гэта іх асабістая справа. Ну і суседняя Польшча чамусьці расперажывалася, што мы тут пагроза. Сабраліся ў адказ нейкія вучэнні праводзіць. Гэта іх таксама права. Хай праводзяць», — зазначыў Хрэнін.

Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» павінны прайсці ў верасні на палігонах дзвюх краін. У канцы мая Хрэнін абвясціў, што вучэнні будуць перанесеныя з заходняй мяжы ўглыб Беларусі.

юл