Беларуская Служба

Заводы Віцебшчыны працягваюць падтрымліваць расійскі вайскова-прамысловы комплекс, хоць імкнуцца не афішаваць гэтага

04.07.2025 18:41
Аршанскі завод "Легмаш" атрымаў узнагароду на выставе ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі.
Расійская арміяShutterstock.com/Sergey Rusanov

Аршанскі завод «Легмаш», які ўжо трапіў у санкцыйныя спісы за падтрымку расійскага вайскова-прамысловага комплексу, атрымаў узнагароду на выставе ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі MILEX-2025 — за «значны ўнёсак у развіццё сучасных сістэм узбраення». Аднак пры ўсёй урачыстасці і пафасе ёсць нюанс: у афіцыйным каталогу выставы «Легмаш» не значыцца ў спісе ўдзельнікаў.

Прадпрыемства атрымала ўзнагароду за ўдзел у выставе, у якой, па дакументах, фармальна не брала ўдзелу. Напэўна, гэта зроблена для таго, каб схаваць вайсковую вытворчасць "Легмаша", хоць улады на афіцыйным узроўні асабліва і не хаваюць, што падсілкоўваюць расійскую агрэсію супраць Украіны зброяй.

287 дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі заняты ў вытворчасці зброі для Расіі. Аднак самі прадпрыемствы імкнуцца не афішаваць супрацоўніцтва з расійскім вайскова-прамысловым комплексам, бо нярэдка стварэннем вайсковых кампанентаў займаюцца грамадзянскія заводы.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск