Беларуская Служба

Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам ФРГ Франкам Вальтарам Штайнмаерам і яго жонкай Эльке Бюдэнбендэр

07.07.2025 15:27
Сустрэча адбылася ў Вільні.
Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам ФРГ Франкам Вальтарам Штайнмаерам і яго жонкай Эльке Бюдэнбендэрt.me/tsikhanouskaya

«Мы глыбока крануты вашай смеласцю ў барацьбе за дэмакратыю ў Беларусі. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя», – цытуе ў Х словы прэзідэнта ФРГ яго прэс-служба. 

Ціханоўскі паведаміў і пра кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

Бакі абмеркавалі працяг сумеснай працы па вызваленні палітвязняў, падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, актывістаў і незалежных СМІ, падтрымку дэмакратычных сілаў з боку Літвы і Германіі.

Прэзідэнт ФРГ Франк Вальтар Штайнмаер і яго жонка Эльке Бюдэнбендэр бралі ўдзел у святкаванні Дня Літвы, таксама ён сустрэўся з вайскоўцамі Бундэсвера, якая цяпер размешчаныя ў Літве.


Беларуская дэмакратычная лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім  сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і яго жонкай Дзіянай Наўседзіене. Беларуская дэмакратычная лідарка разам з Сяргеем Ціханоўскім сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і яго жонкай Дзіянай Наўседзіене.

вх